16 красавiка 2024, aўторак, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: У Польшчы вялікі патэнцыял электрамабільнасці

2
Экспэрт: У Польшчы вялікі патэнцыял электрамабільнасці

Краіна ажыццяўляе ўрадавы план «мільён электрамабіляў да 2025 года».

Электрамабільнасць з'яўляецца прыярытэтным кірункам развіцця для польскага ўрада.

Варта сказаць, што Польшча ажыццяўляе ўрадавы план «мільён электрамабіляў у Польшчы да 2025 года». Але пакуль што па польскіх дарогах ездзіць блізу 7000 электрааўтамабіляў.

Паводле інфармацыі «Польскай асацыяцыі альтэрнатыўных тыпаў паліва», за 7 месяцаў 2019 года ў Польшчы было зарэгістравана больш за 2 тысячы электрааўтамабіляў і гібрыдаў, што на 86% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Гэта тэма цікавіць не толькі людзей, звязаных з эканомікай і вытворчасцю, але ў польскіх рэаліях, гэта стала пытаннем з палітычным падтэкстам, бо прэм'ер-міністр ахвотна спасылаецца на гэтае пытанне, як гэта было падчас «Global e-Mobility Forum».

У інтэрв'ю «Польскаму радыё» аб перспектывах і магчымасцях Польшчы ў сферы электрааўтамабільнасці распавядаў Якуб Вех з партала energetyka24.com:

«Польшча з'яўляецца лідарам у многіх галінах электрамабільнасці, але не ў тых, якія першымі прыходзяць на розум, калі мы думаем пра гэты транспартны сегмент. У нас вялікі патэнцыял у плане вытворчасці акумулятараў для электрамабіляў. Таксама мы маем вялікія магчымасці для вырабу электрааўтобусаў, электрацягнікоў, дэталяў да іх і ўсяго, што з гэтым звязанае. Але, калі гаворка ідзе пра электрамабілі, то гэты сектар у Польшчы не так моцна развіты».

У абмеркаванні заявы кіраўніка ўрада пра мільён электрамабіляў на вуліцах польскіх гарадоў да 2025 года экспэрт адзначыў наступнае:

«Яшчэ ў самым пачатку на старце праекта электрамабільнасці ў Польшчы мы пачыналі з вельмі высокай планкі - «мільён электрамабіляў у Польшчы да 2025 года», але цяпер іх толькі некалькі тысяч. І, на жаль, гэты праект на сёння немагчыма рэалізаваць».

Якуб Вех адзначае, што гэта не толькі пытанне машын і іх наяўнасці на рынку. Гэтае пытанне коштаў машыны з электрарухавіком, і што павінна існаваць цэлая праграма стымуляцыі, ільгот, падатковых зніжак. Для правільнага функцыянавання ўсяго сектара трэба стварыць цэлую інфраструктуру:

«Заява прэм'ера Маравецкага ў гэтым выпадку з'яўляецца не столькі мэтай, колькі кірункам. І Польшча ўжо рухаецца ў кірунку стварэння электрамабільнай інфраструктуры. Польшча бярэ актыўны ўдзел у развіцці і даследаваннях праектаў, звязаных з электрамабілямі. Электрамабільнасць мае шанец існаваць і развівацца альбо ў багатых краінах, альбо ў краінах, дзе ўзровень падтрымкі і датацыі гэтай галіны дзяржавай вельмі высокі».

На думку экспэрта Польшча, на сёння, не з'яўляецца вельмі багатай краінай, але і на вялікія датацыі ад дзяржавы не варта разлічваць.

Кошт электрамабіляў паступова будзе зніжацца. Узнікае пытанне: ці варта цяпер грунтавацца на існай акумулятарнай тэхналогіі, ці варта ўсё ж чакаць чагосьці новага. Магчыма, варта звярнуць увагу на вадародныя тэхналогіі.

А ці маем мы час, каб гэтую «рэвалюцыю» перачакаць, і дачакацца наступнай? Некаторыя мяркуюць, што Польшча і так ужо вельмі адстае ў гэтым кірунку, і чаканне чагосьці новага можа толькі яшчэ больш пагоршыць сітуацыю.

Якуб Вех: «І тут сапраўды варта зразумець, чаго мы хочам ад электрамабільнасці. Калі мы хочам, каб гэта было шанцам для аднаго з польскіх вытворцаў электрамабіляў, каб быць канкурэнтаздольнымі на сусветным рынку, то, на жаль, у нас няма такой магчымасці. Але, калі мы хочам развязаць эканамічныя пытанні (паменшыць колькасць выкідаў, скараціць узровень смогу), то мы павінны прыдумаць, як упісаць электрамабілі ў паўсядзённае жыццё гарадоў. На маю думку, варта проста больш акцэнтаваць увагу на электрамабільнасці ў сферы грамадскага транспарту і развіваць гэты кірунак. Нам у Польшчы таксама варта развіваць адукацыю ў кірунку электрамабільнасці, як агульную, так і спецыяльную. Каб інавацыйнасць, аб якой казаў у сваім экспозе Маравецкі, распаўсюдзілася і на тыя кірункі, якія з часам будуць задзейнічаныя.

У той жа час, экспэрт падкрэслівае, што развіццё кірункаў, звязаных з электратэхналогіямі - гэта добрая ініцыятыва, але гэта ўсё ж зойме нейкі час.

Мы павінны засяродзіцца на пэўных сегментах, у якіх мы зможам быць на ўзроўні з сусветнымі лідарамі, а не спрабаваць зрабіць усё і адразу. Напрыклад, гэта вадародныя тэхналогіі, якія неўзабаве будуць новай старонкай «электрамабільнай рэвалюцыі» аўтамабіляў. І было б вельмі добра, каб мы былі гатовыя да гэтай рэвалюцыі. У нас ёсць усе магчымасці атрымаць поспех у гэтым кірунку. Нацыянальным цэнтрам даследаванняў у развіцці рэалізуюцца даследаванні і развіццё вадародных тэхналогій».

Ці маем мы патрэбныя рэсурсы, каб хаця б у будучыні скласці канкурэнцыю ў галіне электрамабільнасці?

Якуб Вех: «У Польшчы ёсць інтэлектуальны патэнцыял для дасягнення гэтай мэты і мы можам складаць канкурэнцыю. Але, для вялікага поспеху мы павінны змяніць сваё мысленне аб інавацыях, і свой падыход да пытання інвестыцый. І гэта мы здольныя змяніць, гэта ўжо мяняецца, хаця б часткова. Але для гэтага спатрэбіцца час».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках