28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не дае Беларусі знізіць мыты на электрамабілі

21
Расея не дае Беларусі знізіць мыты на электрамабілі

Масква выступае апаненткай Менска ў гэтым пытанні.

Расея выступае супраць зніжэння або скасавання Беларуссю мытаў на ўвоз у краіну электрамабіляў. Пра гэта ў эфіры АНТ заявіла намесніца кіраўніка галоўнай управы Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Валянціна Нагавіцына.

Прадстаўніца ДМК адзначыла, што ў дзвюх краінах павінны ўжывацца адзіныя стаўкі ўвазных мытаў. Таму Беларусь не можа самастойна для сваіх грамадзянаў змяніць стаўкі, паведамляе «Белсат».

«Шанцы тут 50 на 50, бо Расея ўжо сказала, што яна зацікаўленая ў развіцці свайго электрамабілебудаўніцтва. Адпаведна, у гэтым пытанні Расея ўжо выступае нашай апаненткай», – падкрэсліла Нагавіцына.

У ліпені 2018 года кіраўнік Беларусі падпісаў указ № 273 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў».

Згодна з «Беларуснафтай», у 2021 годзе ў краіне павінна быць 500 зарадных станцый для электрамабіляў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках