Відэафакт: Каб правучыць іншага, кіроўца BMW наважыўся на небяспечны манеўр
30- 24.11.2019, 20:42
- 26,344
Аўто выехала на сустрэчную паласу ў Менску.
Чытач паведаміў «Онлайнер» пра даволі дзіўныя паводзіны кіроўцы немаладога BMW Х5 у сталіцы. Падчас руху па менскай вуліцы Ваўпшасава аўтамабілісту, відаць, не спадабалася, што ў левай паласе (з двух шэрагаў) рухаўся Opel Zafira. І ён наважыў правучыць кіроўцу кампактвэна, выехаўшы на сустрэчную паласу, у якой рухаліся аўто. Пры гэтым незадоўга да інцыдэнту сам BMW ехаў павольна за грузавым аўтамабілем.
- Хуткасць руху левага шэрагу - блізу 65 км/г, - пракаментаваў запіс аўтар. - Спачатку кіроўца BMW тырчаў у бамперы «Газэлі», а потым здзейсніў нейкі дзікі манеўр, каб павучыць кіроўцы Opel Zafira. Можа, проста спяшаўся ў ДАІ здаць правы?