29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус з Ізраіля: Для мяне аддаць даніну памяці паўстанцам Каліноўскага - справа гонару

Беларус з Ізраіля: Для мяне аддаць даніну памяці паўстанцам Каліноўскага - справа гонару

Беларускія габрэі бралі актыўны ўдзел у барацьбе за свабоду нашай краіны.

Барыс Давід Балтэ спецыяльна прыляцеў у Літву з Ізраіля, каб далучыцца да імпрэзаў, прысвечаных перапахаванню парэшткаў паўстанцаў 1863-1864 гадоў.

Беларускі актывіст узяў удзел у шэсцях, якія прайшлі 22 і 23 лістапада і распавёў прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі», чаму для яго было важна знаходзіцца ў Вільні ў гэтыя дні:

- У Беларусі з часоў князя Вітаўта заўсёды жылі іудзеі. Яны сталі часткай краіны і яе культуры. На жаль, пасля халакосту і савецкага антысемітызму гэтая культура знікае з Беларусі. Вядома, што габрэі бралі ўдзел у паўстанні 1863-1864 гадоў. Таму для мяне, як для беларускага габрэя, было справай гонару і сумлення прыйсці і аддаць даніну памяці нашым паўстанцам пад сцягам Ізраіля і ў форме жаўнера Войска Абароны Ізраілю.

- Вы - адзін з арганізатараў беларускіх імпрэзаў у Ізраілі.

- Я арганізоўваю беларускія акцыі пад нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам на розныя гадавіны. 25 сакавіка праводзіцца акцыя, прысвечаная Дню Волі каля помніка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу ў горадзе Ашдодзе. Таксама праводзіцца акцыя ў дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсіяў 29 кастрычніка ля помніка забітага чэкістамі ў Менску народнага артыста Саламона Міхоэлса. Я бяру ўдзел з беларускім нацыянальным сцягам на акцыях правых сіл Ізраіля. Усе людзі звяртаюць увагу на сцяг. Пытаюцца, што за краіна. Калі даведаюцца, то радуюцца, зычаць поспеху і спадзяюцца ўбачыць Беларусь у вольным свеце.

- А як даўно вы жывяце ў Ізраілі?

- Ужо 15 гадоў. Адслужыў у войску. Цяпер жаўнер рэзерву і вучуся на гісторыка і палітолага. Акцыі праводжу ўжо некалькі гадоў. Пакуль іх няшмат, але кожны год з'яўляецца нешта новае. У Беларусі бываю па меры магчымасці, але калі прыязджаю, абавязкова сустракаюся з сябрамі з нацыянальнага руху. І калі ёсць магчымасць, то хаджу на акцыі апазіцыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках