20 красавiка 2024, Субота, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліўны калькулятар: Колькі беларусы на самай справе выдаткоўваюць на бензін

6
Паліўны калькулятар: Колькі беларусы на самай справе выдаткоўваюць на бензін

Палічыце свае выдаткі пасля 24-га павышэння коштаў на запраўках.

24 лістапада канцэрн "Белнафтахім" зноў павысіў памежныя раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва. Памер павышэння склаў 1 капейку. Гэта дваццаць чацвёртае змяненне кошту аўтамабільнага паліва сёлета.

Цяпер памежныя кошты складаюць:

бензін АІ-92-К5-Еўра – 1 рубель 59 капеек;

бензін АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 69 капеек;

бензін АІ-98-К5-Еўра – 1 рубель 91 капейка;

дызельнае паліва – 1 рубель 69 капеек.

Сайт naviny.by апублікаваў паліўны калькулятар, які дапаможа палічыць, колькі беларусы на самай справе выдаткоўваюць на бензін:

1. Пакажыце сярэдні прабег аўтамабіля за вядомы вам перыяд (год, месяц ці дзень).

2. Пакажыце выдатак паліва – па горадзе і па трасе.

3. Абярыце ўмовы эксплуатацыі (летунок «горад – траса»).

4. Выберыце выкарыстаны вамі тып паліва, перацягнуўшы ніжні летунок злева направа.

5. Абярыце валюту разліку (на змаўчанне – беларускія рублі, даляры ці еўра можна выбраць, клікнуўшы на адпаведную пазіцыю ўверсе графіка).

Непатрэбныя вам тыпы паліва на графіку можна адключыць, клікнуўшы на адпаведнае найменне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках