29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здымайце маскі, спадары

13
Здымайце маскі, спадары
ФОТА: ДЗЯНІС ДЗЮБА/«БЕЛСАТ»

Час пайшоў.

Дзве падзеі даўжынёю ў...

Паміж імі некалькі дзён. А якая вялікая розніца!

Шлях у нікуды, гэта значыць у...опу - і дарога ў будучыню. Цяжкая, цярністая - але дарога!

Хлусня і праўда на розных вагах. Тое, куды завялі за 25 гадоў «наймудрэйшага» праўлення і тое, да чаго ў рэальнасці народ ідзе. І не проста ідзе - а зычыць і дасягне сваёй мэты.

Абавязкова!

Тупік - і шырокая дарога.

Схаваныя твары і адкрытыя ўсмешкі.

Кожны вольны выбіраць сабе сам, на якую чашу вагаў стаць і дзе быць. Ці ты проста існуеш - ці жывеш і чалавекам называешся!

У кожнага з нас ёсць яшчэ шанец вызначыцца. Апошні шанец. Бо. Бо ўсяму свой час.

Тыя, хто 155 гадоў пакаралі смерцю Каліноўскага і паўстанцаў, сёння забытыя і праклятыя. У поўнай...опе. Ні імёнаў іх не памятаюць, ні памяці пра іх. І тыя, каго яны пакаралі смерцю - на слыху і памяць пра іх будзе вечна! Так было і так будзе заўсёды.

Здымайце маскі, спадары. Час пайшоў.

Беларусь будзе жыць і ў яе шырокая дарога, а не ганебны тупік!

Віктар Гарбачоў, «Фэйсбук»

ФОТА: «Радыё Свабода»
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках