25 красавiка 2024, Чацвер, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У цэнтры Віцебска ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

11
Фотафакт: У цэнтры Віцебска ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

Барыс Хамайда ўзняў нацыянальны сцяг у гонар Каліноўскага.

Вядомы апазіцыянер Барыс Хамайда выйшаў 22 лістапада ў цэнтр Віцебска з бел-чырвона-белым сцягам, каб аддаць даніну павагі і памяці нацыянальнаму герою Беларусі Кастусю Каліноўскаму, чые астанкі сёння перапахавалі ў Вільні, піша «Віцебская вясна».

У руках Барыс Хамайда трымаў плакат, на якім было напісана: «Сёння, 2019/11/22, у Вільні адбываецца перапахаванне нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстання 1863-1864 гг. Слава Героям!»

«Мы больш за паўтара стагоддзя не ведалі, дзе пахаваны наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі і толькі нядаўна даведаліся... Я не маю сёння магчымасці быць там, у Вільні, але трэба неяк аддаць даніну павагі нацыянальнаму герою нашай краіны. Таму я наважыў выйсці з плакатамі і з бел-чырвона-белым сцягам», - растлумачыў Барыс Хамайда.

Барыс Хамайда з плякатам і сьцягам у цэнтры Віцебску
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках