29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда ў Вільні па-беларуску: За Нашу i Вашу Свабоду!

7
Анджэй Дуда ў Вільні па-беларуску: За Нашу i Вашу Свабоду!
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА ПОЛЬШЧЫ

Прэзідэнт Польшчы вымавіў вядомы лозунг на трох мовах.

Сёння ў Вільні праходзіць урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў - удзельнікаў нацыянальнага-вызвольнага паўстання 1863 года. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адзначыў ролю паўстанцаў у гісторыі Усходняй Еўропы:

- Гэта месца важнае для ўсяго нашага рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Важна, што мы тут усе разам - палякі, літоўцы, беларусы, латышы, украінцы - нашчадкі Рэчы Паспалітай многіх народаў. Мы сабраліся тут пад знакам «Белага Арла», «Пагоні» і архангела Міхаіла, якія азначаюць гістарычныя Польшчу, Літву і Русь. Справа паўстанцаў было накіраваная супраць дэспатычнай расейскай імперыі, гэта была адна з апошніх сімфоній народаў Рэчы Паспалітай. Яны падняліся на барацьбу за нашу і вашу свабоду, - сказаў Анджэй Дуда.

Гэтыя словы Анджэй Дуда сказаў на трох мовах, у тым ліку і беларускай.

- Мы аддаём даніну памяці кіраўнікам паўстання. Яны загінулі на шыбеніцы і былі пахаваныя на гары Гедыміна. Гара Гедыміна, продак нашых народаў, хавала іх целы. Для нашых народаў яны - героі волі. Сёння мы ў Цэнтральнай Еўропе, і ніколі не пагодзімся перастаць быць свабоднымі. Мы развівалі памяць пра герояў паўстання і жывем цяпер у нашых нацыянальных дзяржавах. Сёння мы аддаём даніну памяці героям паўстання, якія належалі да многіх народаў Рэчы Паспалітай. Падчас пахавання аднаго з першых пакараных паўстанцаў драўляны крыж на сваіх плячах нёс польскі габрэй. Бок аб бок з каталікамі і праваслаўнымі змагаліся іудзеі і мусульмане. У эпоху «Салідарнасьці» мы паднялі паўстанне супраць чырвонага цара, памятаючы пра ідэалы, калі нашы продкі змагаліся за нашу і вашу свабоду. Сёння мы сустракаемся тут як прадстаўнікі вольных народаў, пра што марылі нашы продкі і за што яны аддалі свае жыцці, цяпер у нас гэта ёсць. Мы маем цяпер самае важнае для кожнага народа - суверэнныя дзяржавы. І як яны дзейнічалі разам, мы сёння хочам дзейнічаць разам, каб гарантаваць сабе развіццё і бяспеку. Мы шануем герояў не з думкамі пра мінулае, а з думкамі пра будучыню. Салідарнасць народаў Еўропы - гэта гарантыя нашай незалежнасці і развіцця нашых народаў, - адзначыў прэзідэнт Польшчы.

Сайт Charter97.org вядзе тэкставую онлайн-трансляцыю развітання з Каліноўскім і паўстанцамі 1863 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках