25 красавiка 2024, Чацвер, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WP: Прыхільнікі Трампа хочуць абмежаваць разгляд ягонага імпічменту

2
WP: Прыхільнікі Трампа хочуць абмежаваць разгляд ягонага імпічменту

Рэспубліканцы хочуць абмежаваць час разгляду імпічменту ў Сенаце двума тыднямі.

У чацвер, 22 лістапада, група сенатараў-рэспубліканцаў сустрэлася з прадстаўнікамі Белага дома, каб абмеркаваць стратэгію аб імпічменце прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, калі ён дойдзе да Сената, піша zn.ua са спасылкай на The Washington Post.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася магчымасць выкліку на працэс сведак, паказанні якіх не далі заслухаць дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў. Напрыклад, гаворка ішла пра сына былога віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна Хантэра.

Паводле інфармацыі выдання, рэспубліканцы хочуць абмежаваць час разгляду імпічменту ў Сенаце двума тыднямі.

Як мяркуюць сенатары, гэта дазволіць атрымаць працэсу досыць легітымнасці, але ў той жа час не прычыніць Трампу і партыі істотнай палітычнай шкоды.

Сенатары разлічваюць, што разбіральніцтва павінна скончыцца прызнаннем невінаватасці Трампа.

Газета адзначае, што канчатковая пастанова з нагоды стратэгіі яшчэ не прынятая. Гэта быў адзін з разгляданых сцэнароў.

У выпадку абвяшчэння Палатай прадстаўнікоў імпічменту прэзідэнту абвінавачванні супраць яго перадаюцца ў Сенат, дзе фактычна пачынаецца судовы працэс. Каб імпічмент адбыўся, неабходныя не менш як дзве трэці галасоў сенатараў.

Рэспубліканцы кантралююць большасць у Сенаце, таму імавернасць абвяшчэння імпічменту верхняй палатай пры цяперашнім раскладзе мінімальная.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках