19 красавiка 2024, Пятніца, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч: Усе мы - нашчадкі Вялікага Княства Літоўскага

6
Тадэвуш Кандрусевіч: Усе мы - нашчадкі Вялікага Княства Літоўскага
ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ
ФОТА: CATHOLIC.BY

Сёння - важны дзень для Беларусі, Літвы і Польшчы.

Сёння ў Вільні праходзіць урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў - удзельнікаў нацыянальнага вызваленчага паўстання 1863 года. Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч бярэ ўдзел ва ўрачыстасцях:

- Сёння - важны дзень для Беларусі, Літвы і Польшчы. У гэтым ёсць палец Божы - тое, што пачаў спаўзаць грунт з гары Гедыміна і былі знойдзеныя парэшткі паўстанцаў Каліноўскага. Усе мы - нашчадкі Вялікага Княства Літоўскага. Тут такая атмасфера, што мы зноў адчуваем сябе выхадцамі з ВКЛ. Чалавек жыве ў імкненні да свабоды. Каліноўскі паказаў гэта сваім жыццём.

Мы павінны маліцца за тых, хто загінуў, хто праліў сваю кроў за Беларусь, - сказаў кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі.

Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю ўрачыстага перапахавання Каліноўскага і паўстанцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках