19 красавiка 2024, Пятніца, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск прэзентаваў браняваны пікап у стылі «Беглы па лязе»

14
Ілан Маск прэзентаваў браняваны пікап у стылі «Беглы па лязе»

Cybertruck будзе выпускацца ў трох варыянтах.

Генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск прадставіў новы электрамабіль - пікап Tesla Cybertruck, піша currenttime.tv.

Cybertruck будзе выпускацца ў трох варыянтах:

з далёкасцю ходу на адной батарэі 400 км,

480 км,

800 км.

Версіі адрозніваюцца колькасцю рухавікоў - ад аднаго да трох.

Як раней паведамляў Ілан Маск, футурыстычны дызайн аўтамабіля створаны пад уплывам фільма пра Джэймса Бонда "Шпіён, які мяне кахаў" і стужкі "Беглы па лязе".

Корпус зроблены з звышцвёрдых халоднакатанай нержавеючай сталі, шкла браняваны паводле ўласнай тэхналогіі кампаніі. Метал аўтамабіля вытрымлівае абстрэл з 9-міліметровага пісталета.

Стартавы кошт - $39900. Самая дарагая мадэль - за $69900 разганяецца да 60 міль на гадзіну за 2,9 секунды, грузападымальнасць складае 1600 кілаграм.

Усе версіі абсталяваныя аўтапілотам і магчымасцю аўтапаркоўкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках