19 красавiка 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урбаніст Варламаў жорстка раскрытыкаваў «Маяк Менска» ад Dana Holdings

11
Урбаніст Варламаў жорстка раскрытыкаваў «Маяк Менска» ад Dana Holdings
ІЛЛЯ ВАРЛАМАЎ

Расейскі блогер і ўрбаніст прайшоўся па раёне, які будуюць сербскія сябры Лукашэнкі.

Расейскі блогер і ўрбаніст Ілля Варламаў жорстка раскрытыкаваў раён «Маяк Менска» ад Dana Holdings, паведамляе the-village.me.

«Замест двара - паркоўкі. Дагэтуль не навучыліся рабіць уваходы на ўзроўні зямлі і нармальныя празрыстыя дзверы. Бясконцыя нікому не патрэбныя пусткі. Дзіцячая пляцоўка, на якой не хочацца гуляць. Раней у дварах была зеляніна, цяпер аўто. Уся каштоўная прастора аддадзеная пад паркоўкі. Дзіцячая пляцоўка, нібы гэта не новы раён, а дрэнная кампутарная гульня. Небяспечныя пераходы. Адсутнасць выразных межаў паміж дамамі. Гэта вельмі дрэнна! Адзін плюс - пабудавалі нядрэнны шматузроўневы паркінг».

Таксама блогер не ведае, куды выкінуць металічную бляшанку, таму што на кантэйнерах для паасобнага збору смецця напісана «пластык», «папера» і «шкло».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках