25 красавiка 2024, Чацвер, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Зямлі зафіксавалі наймацнейшы ў гісторыі сігнал з космасу

11
На Зямлі зафіксавалі наймацнейшы ў гісторыі сігнал з космасу
ФОТА: SPACETELESCOPE.ORG

Hubble знайшоў эпіцэнтр самага магутнага касмічнага выбуху.

Міжнародная група навукоўцаў зафіксавала ў космасе самы магутны ў гісторыі назіранняў гама-ўсплёск. Пра гэта 20 лістапада паведамляе gordonua.com са спасылкай на выданне EurekAlert.

Успышку, зафіксаваную 14 студзеня 2019 года, назвалі GRB 190114C. Яе заўважылі з дапамогай наземных прыбораў для фіксавання чаранкоўскага выпраменьвання, якое з'яўляецца падчас узаемадзеяння высокаэнэргетычных гама-прамянёў з атмасферай Зямлі. Звычайна Зямля паглынае гама-прамяні, але гэтым разам іх зафіксавалі адразу дзве навуковыя групы.

Яркасць усплёску ў гама-дыяпазоне ў 100 млрд раз большая за яркасць бачнага святла, што вылучаецца ім. Энэргія фатонаў GRB 190114C паказала вынік ад 0,2 да 1 тэраэлектронвольт.

Як паведамляецца на сайце тэлескопа Hubble, энэргія гама-ўсплёску ў 1 трлн разоў перавысіла энэргію бачнага святла. Падлічана нават, што ўсяго за некалькі секунд было вылучана больш энэргіі, чым Сонца здольнае выпрацаваць за 10 млрд гадоў.

Упершыню гама-ўсплёск быў зафіксаваны ў 1967 годзе амерыканскім спадарожнікам Vela-4A. Механізм, у выніку якога за такі кароткі час у малым аб'ёме вылучаецца столькі энэргіі, да гэтага часу не высветлены. Мяркуецца, што падобныя воплескі ўзнікаюць падчас выбухаў гіганцкіх зорак і на першых стадыях іх ператварэння ў чорныя дзіркі.

Выявіць крыніцу выпраменьвання пры дапамозе наземных тэлескопаў не ўдалося. І тады да даследавання падключылася місія касмічнага тэлескопа Hubble. Атрыманыя з яго дапамогай звесткі дазволілі ўсталяваць, што крыніца знаходзілася на адлегласці 5 мільярдаў светлавых гадоў ад Зямлі.

Звесткі тэлескопа Hubble паказалі, што гама-ўсплёск GRB 190114C адбыўся ў цэнтральнай «ядзернай» частцы масіўнай галактыкі, якая характарызуецца вельмі шчыльным асяроддзем. Яна значна больш шчыльная, чым тое асяроддзе, у якіх звычайна фіксуюцца гама-ўсплёскі. Навукоўцы мяркуюць, што, верагодна, менавіта шчыльнасць навакольнага асяроддзя мае вырашальнае значэнне для магутнасці энэргіі, што вылучаецца.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках