18 красавiка 2024, Чацвер, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі Навальны і ФБК падаюць пазоў да Уладзіміра Пуціна

4
У Расеі Навальны і ФБК падаюць пазоў да Уладзіміра Пуціна
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ
ФОТА: AP

Яны патрабуюць прызнаць незаконным бяздзейнасць кіраўніка Крамля.

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны і супрацоўнікі створанага ім Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) падаюць у суд на прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна праз справу аб адмыванні грошай. Яны патрабуюць прызнаць незаконнай бяздзейнасць кіраўніка дзяржавы, які, на іх думку, ніяк не рэагуе парушэнне канстытуцыйных правоў супрацоўнікаў ФБК, паведамляе «Радыё Свабода».

Навальны і ягоныя прыхільнікі ўважаюць Пуціна за арганізатара крымінальнай справы супраць фонду праз маштабы пераследаў, якія зазналі супрацоўнікі гэтай арганізацыі. Сцвярджаецца, што прэзідэнт даручыў следчым органам распачаць справу з помсты за антыкарупцыйныя расследавання ФБК і «ў мэтах гвалтоўнага ўтрымання ўлады».

Заяўнікамі ў пазове выступілі 14 чалавек. Сярод іх Аляксей Навальны, Георгій Албураў, Вячаслаў Гімадзі, Кіра Ярмыш і Аляксандра Памазуева. Яны заявілі пра гатоўнасць давесці сваю пазіцыю ў незалежным судзе.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што ў Крамля няма ніякай пазіцыі паводле пазову ФБК. «Мы не ведаем выраку суда на гэты конт. Дакументы пададзеныя, суд будзе разглядаць», - цытуе кіраўніка крамлёўскай прэс-службы «Інтэрфакс». На пытанне аб магчымасці прысутнасці Пуціна на судзе Пяскоў адказаў, што гэта вызначаць юрысты, калі пазоў будзе прыняты да разгляду.

Згодна з базаў інфармацыі судоў, сёлета да Пуціна было пададзена 28 пазоваў. У іх было альбо адмоўлена, альбо суддзі вярталі іх заяўнікам. Калі пазоўнікі спрабавалі гэта абскарджваць, Масгарсуд пакідаў пастанову першай інстанцыі без зменаў, пішуць «Открытые медиа».

У верасні і кастрычніку паліцыя правяла масавыя ператрусы ў штабах Навальнагао ў рэгіёнах паводле справы аб адмыванні грошай у Фондзе барацьбы з карупцыяй. Паводле версіі следства, супрацоўнікі ФБК незаконна атрымалі 75 мільёнаў рублёў, пасля чаго нібыта пералічылі гэтыя грошы на рахункі фонду. Падазраваных у справе пакуль няма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках