6 снежня 2019, Пятніца, 21:43
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Украінскі марак паведаміў аб крадзяжы расейцамі асабістых рэчаў

23
Украінскі марак паведаміў аб крадзяжы расейцамі асабістых рэчаў
АНДРЭЙ ЭЙДЭР

Рэчы былі скрадзеныя з захопленых РФ украінскіх караблёў.

Чалец экіпажа малога браняванага артылерыйскага ўкраінскага катэра «Бярдзянск» Андрэй Эйдэр у каментары крадзяжу расейцамі маёмасці з суднаў, паведаміў аб знікненні сваіх асабістых рэчаў.

Пра гэта ён напісаў у сябе ў Facebook, піша «Новое время».

«Вось у мяне пытанне, добра, пліту для ежы (яна інвертаваная, дарагая), але навошта плафоны красці? Хоць гэта такое, у мяне засталася ўсяго адна пара ніжняй бялізны, а было там пар 20. Вось навошта вам ужываныя майткі? Вось чаго я не зразумею ніколі», - адзначыў украінскі марак.

Раней камандуючы ВМС Украіны Ігар Варончанка заявіў, што расейцы загубілі захопленыя ўкраінскія караблі.