19 красавiка 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча будуе першую ўстаноўку для асушкі газу

7
Польшча будуе першую ўстаноўку для асушкі газу

Гэта дазволіць прадухіліць энэргетычныя дыверсіі з боку Расеі.

Польшча заканчвае пабудову першай у краіне ўстаноўкі для асушкі газу на фоне асцярог, што расейцы могуць наўмысна сапсаваць якасць блакітнага паліва.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на «Польскае радыё».

Са слоў прэзідэнта Польскай нафтагазавай кампаніі (PGNiG) Пятра Вазняка, Польшча гатовая да магчымых перашкод з пастаўкамі газу з Расеі. У эфіры тэлеканала TVP Info Вазняк запэўніў, што ў сувязі з гэтым у польскіх сховішчах назапашаныя адпаведныя запасы прыроднага газу.

Ён таксама паведаміў, што ў Польшчы заканчваецца пабудова ўстаноўкі для асушкі газу.

«Польшча рыхтуецца да такой сітуацыі, як у 2016 годзе, калі расейцы пусцілі ваду ў газ, зрабіўшы яго непрыдатным. У нас у Польшчы яшчэ не было такой устаноўкі, найбліжэйшая такая ўстаноўка для асушкі газу ў Нямеччыне», - сказаў Вазняк.

Ён дадаў, што гэтую інвестыцыю павінны скончыць у сярэдзіне снежня.

Кіраўнік PGNiG нагадаў, што 1 студзеня 2020 года заканчваецца дзеянне дамовы на транзіт газу паміж Украінай і Расеяй, што азначае спыненне транспартавання блакітнага паліва праз тэрыторыю Украіны. Затым у траўні заканчваецца дамова на транзіт Польшчай па газаправодзе «Ямал-Еўропа».

Вазняк таксама запэўніў, што ўжо ў новым годзе кампанія PGNiG мае шмат заказаў на прыняцце звадкаванага прыроднага газу.

Нагадаем, на днях Польшча абвясціла аб намеры скасаваць Ямальскі кантракт з «Газпромам».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках