16 красавiка 2024, aўторак, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца пра словы Лукашэнкі: Гэта злачынства

9
Праваабаронца пра словы Лукашэнкі: Гэта злачынства
СЯРГЕЙ ГОЎША
ФОТА: RACYJA.COM

У чыноўніка не можа быць статусу недатыкальнасці.

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша звярнуў увагу на словы Лукашэнкі пра тое, што ў краіне створаны кадравы рэестр колькасцю 850 чалавек, піша ПЦ "Вясна".

"[Гэтыя людзі] валодаюць пэўнымі паўнамоцтвамі і абаронай, імунітэтам. Да прыкладу, без дазволу майго іх нельга затрымліваць, арыштоўваць. Гэта важна для таго, каб яны маглі самастойна дзейнічаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На думку праваабаронцы, гэтыя дзеянні Лукашэнкі груба парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а менавіта:

артыкул 7: "У Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца прынцып вяршэнства права. Дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы дзейнiчаюць у межах Канстытуцыі...";

артыкул 23: "Ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону".

Тым больш, што ні Канстытуцыя, ні Закон "Аб прэзідэнце РБ" не надзяляе дзяржаўнага чыноўніка імунітэтам недатыкальнасці.

"Стварэнне антыканстытуцыйнай групы ў мэтах фармавання і атрымання ўлады, незаконнае надзяленне яе ўдзельнікаў адмысловымі паўнамоцтвамі з'яўляецца актам грубага ўмяшання ўлады ў асабістыя інтарэсы", - сказаў на заканчэнне Сяргей Гоўша, спаслаўшыся на арт. 426 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь.

З гэтымі аргументамі праваабаронца звярнуўся ў цэнтральны апарат Следчага камітэта з заявай аб правядзенні следства з нагоды дзеянняў А.Г. Лукашэнка.

У адказе, які Гоўша атрымаў 19 лістапада з подпісам В. А. Жукоўскага, гаворыцца пра тое, што ў звароце праваабаронцы няма "якіх-небудзь аб'ектыўных звестак", якія б сведчылі пра злачынства. І таму падстаў для правядзення Следчым камітэтам праверкі няма.

"Вашы словы неаб'ектыўныя, таму праверку праводзіць не будзем", - вось што застаецца ў сухім астатку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках