28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа супраць блогера і актывіста Аляксандра Кабанава развалілася

Справа супраць блогера і актывіста Аляксандра Кабанава развалілася
Аляксандр Кабанаў

Абвінавачванні, якія былі шытыя белымі ніткамі, пастанавілі адклікаць.

Справу паводле артыкула «Растрата» на берасцейскага блогера Аляксандра Кабанава завялі ў сакавіку гэтага года. У ліпені расследаванне спынілі, а ў кастрычніку зноў аднавілі.

«Я не ведаю, што гэта было. Паводле гэтай справы мяне толькі раз выклікалі ў міліцыю, але я не пайшоў. Пасля гэтага мяне ўвогуле не чапалі, а ўчора я даведаўся, што справа закрытая ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства», - распавёў «Брестской газете» 21 лістапада Аляксандр Кабанаў.

Нагадаем, у сакавіку гэтага года Бяразоўскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў у дачыненні да Кабанава крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 211 (Прысваенне альбо растрата) КК РБ.

Тады СК паведамляў, што ў 2017 годзе Аляксандр Кабанаў нібыта атрымаў ад жыхароў дома, у якім жыве, грошы на дзяржаўную рэгістрацыю таварыства ўласнікаў (ТУ) і выраб праектнай дакументацыі на будаўніцтва скляпоў. Аднак грошы, больш за 400 рублёў, нібыта забраў сабе.

Сам блогер тлумачыў, што нічога не прысвойваў. Паводле ягоных слоў, у яго была дамоўленасць з жыхарамі. Некаторы час ён быў старшынём ТУ і з кожнай кватэры за месяц яму плацілі па 2 рублі заробку - так і ўтварылася вышэйназваная сума.

У ліпені гэтага года следчы паведаміў Аляксандру Кабанаву, што крымінальную справу спынілі за адсутнасцю складу злачынства.

А ў сярэдзіне кастрычніка папярэдняе расследаванне паводле крымінальнай справы аднавілі пасля пастановы пракуратуры. Супадзенне ці не, але гэта адбылося падчас перадвыбарнай кампаніі ў так званы парламент, а аб спыненні справы Кабанаву стала вядома пасля заканчэння так званых выбараў. Кабаноў таксама збіраўся балатавацца, але ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты яму адмовілі.

Блогер Аляксандр Кабанаў разам з Сяргеем Пятрухіным на канале «Народны рэпарцёр» асвятляе сітуацыю вакол будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода «АйПауэр».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках