19 красавiка 2024, Пятніца, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Лукашэнка пакрыўджаны ўжо 19 гадоў

20
Леанід Заіка: Лукашэнка пакрыўджаны ўжо 19 гадоў
ЛЕАНІД ЗАІКА

Што стаіць за дзіўнымі выказваннямі дыктатара?

Падчас галасавання на «парламенцкіх выбарах» 17 лістапада Лукашэнка быў рэзкі, калі яго спыталі пра стасункі з усходняй суседкай: «У выніку мы ўвесь час у эканоміцы нешта страчваем. Выбачайце, на хрэна патрэбны каму такі саюз?»

У Крамлі на ягоную лексіку звярнулі ўвагу.

Некаторыя палітолагі мяркуюць, што такім чынам напярэдадні 8 снежня, калі Лукашэнка і Пуцін павінны падпісаць праграму ў паглыбленні інтэграцыі дзвюх краінаў, кіраўнік Беларусі павышае стаўкі.

Але кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка агучыў іншую версію, піша «Салідарнасць».

– Вы ж зразумейце, па-першае, Аляксандр Рыгоравіч на вакацыях школьных паехаў да арабаў на мора купацца. Ён там пабыў, расслабіўся. Потым паехаў у Аўстрыю – музыка Штрауса, прыгожыя горы. А вярнуўся сюды, дзе яго не было некалькі тыдняў, і стаў гаварыць пра ўсё. Але ён жа даўно не выступаў. Аляксандру Рыгоравічу нельга больш за адзін дзень трымаць язык за зубамі, інакш ён страчвае форму, – мяркуе Леанід Заіка.

Але, на ягоную думку, да эмацыйнай заявы кіраўніка Беларусі прывяла і іншая, даўняя прычына:

– Аляксандр Рыгоравіч павінен быў стаць прэзідэнтам Расеі ў 1998–1999 гадах. Гэта зрабіць яму перашкодзіў адзін адзіны чалавек – маёр КДБ Пуцін. Ён перапыніў ягоны гістарычны палёт. Таму што ні рабілася б, якімі б усмешкамі яны ні абменьваліся... Аляксандр Рыгоравіч, вядома, пакрыўджаны. Ужо 19 гадоў ён пазбаўлены пасады прэзідэнта Расеі. 19 гадоў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках