28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» ўвяла зніжкі на квіткі без багажу, але ўзняла кошты на звычайныя квіткі

11
«Белавія» ўвяла зніжкі на квіткі без багажу, але ўзняла кошты на звычайныя квіткі
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Вага ручной паклажы павялічылася з 8 да 10 кілаграм.

Безбагажные авіябілеты «па смешных коштах» міністр транспарту Анатоль Сівак абяцаў яшчэ год таму. Дачакаліся: «Белавія» абвясціла, што з 18 лістапада перайшла на новую структуру тарыфаў, якая дазваляе пасажырам выбіраць набор паслуг для пералёту. Самае галоўнае новаўвядзенне - з'яўленне безбагажных тарыфаў. Іх колькасць і кошт будуць вар'іравацца ў залежнасці ад ёмістасці самалёта, колькасці пасажыраў на рэйсе і іншых фактараў, піша kp.by.

Безбагажныя тарыфы цяпер называюцца «Лайт». Заяўляецца, што эканомія можа скласці да 65 еўраў за квіток туды-назад у залежнасці ад кірунку. У авіякампаніі прыводзяць прыклад: мінімальная цана білета без багажу ў Калінінград і назад - 85 еўра (з багажом - ад 115 еўра), у Прагу - 166 еўра (з багажом - ад 204 еўраў), у Кіеў - 109 еўра (з багажом - 139 еўраў).

Звычайныя тарыфы з багажом цяпер называюцца «Смарт». Беларускія падарожнікі звярнулі ўвагу на тое, што звычайныя тарыфы па многіх напрамках пры гэтым выраслі ў кошце: на 19 рублёў падаражэў квіток у Жэневу і назад, на 15 рублёў - у Гановер. Ранейшы кошт засталася на квіткі ў Барсэлону, Брусэль, Ерэван.

У авіякампаніі «Белавія» не змаглі даць поўную табліцу коштаў па ўсіх напрамках. Журналісты самастойна праверылі дзясятак рэйсаў і параўналі старыя і новыя кошты на квіткі з багажом. Сапраўды, на большасць вывучаных намі рэйсаў кошты выраслі. Напрыклад, білеты ў Маскву ці Піцер падаражэлі адразу на 34 еўры.

ПАРАЎНАННЕ СТАРЫХ І НОВЫХ КОШТАЎ НА БІЛЕТЫ З БАГАЖОМ І БЕЗ БАГАЖУ АВІЯКАМПАНІІ «БЕЛАВІЯ» (ТУДЫ-НАЗАД, У ЕЎРА)
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках