18 красавiка 2024, Чацвер, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скасоўваюцца два прамыя цягнікі з Менска ў Варшаву і Прагу

10
Скасоўваюцца два прамыя цягнікі з Менска ў Варшаву і Прагу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Як цяпер дабірацца?

У пачатку снежня праз Беларусь перастануць курсаваць два міжнародныя цягнікі: пасля 8 снежня скасоўваецца цягнік Масква - Варшава, пасля 10 снежня - Масква - Прага.

«Цягнікі 009Щ і 021Е спыняць сваё курсаванне пасля змены раскладу руху 8 снежня», - распавялі Еўрарадыё ў БЧ. Пад скарачэнне трапілі прамыя цягнікі, якія курсуюць паміж сталіцамі, - 009Щ «Паланэз» і 021Е «Влтава».

Пасля 8 снежня патрапіць у Варшаву з Менска можна будзе, як і раней, на транзітных цягніках. Іх застаецца тры: 023Й Масква - Парыж, 013М Масква - Бэрлін і 017Б Масква - Ніца. Цэны на квіткі ад 182 да 1694 рублёў.

Таксама застаецца перасадачны маршрут праз Берасце. Перш на электрычцы бізнэс-класа да Берасця, а там перасаджваешся на цягнік да Варшавы. Кошт такога маршруту складзе ад 45 да 80 рублёў.

А вось у Прагу на прамым цягніку, падобна, больш не патрапіць. Апошні цягнік да Прагі адправіцца з Менска 10 снежня. Кошт квітка ад 400 да 730 рублёў. Пасля застануцца толькі прычапныя вагоны.

Авіяпералёты застаюцца без змен. З Менска ў Варшаву кошт пералёту ад 150 рублёў без багажу і ад 190 рублёў з багажом у адзін бок. У Прагу ад 250 рублёў без багажу і ад 310 рублёў з багажом у адзін бок.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках