16 красавiка 2024, aўторак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША раскрытыкаваў «выбары» Ярмошынай

15
Дзярждэп ЗША раскрытыкаваў «выбары» Ярмошынай

Дзярждэпартамент зрабіў заяву аб выніках «парламенцкіх выбараў» у Беларусі.

Высновы міжнародных місій пра тое, што асноўныя свабоды былі праігнараваныя і цэласнасць выбарчага працэсу не была належным чынам гарантаваная, выклікаюць у ЗША трывогу. Пра гэта гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага дэпартаменту.

У Дзярждэпе адзначаюць, што на «парламенцкіх выбарах» у Беларусі захоўваліся сур'ёзныя пытанні што да перашкодаў для рэгістрацыі партыяў, касавання рэгістрацыі кандыдатаў, цэласнасці працэсу датэрміновага галасавання, непразрыстага падліку галасоў, які не паддаецца праверцы, не плюралістычных выбарчых камісій, крымінальных санкцый за паклёп, абмежаванняў на працу медыя і прававой базы.

- Мы шкадуем, што альтэрнатыўныя галасы не будуць прадстаўленыя ў парламенце, - гаворыцца ў заяве Дзярждэпа.

Там таксама нагадваюць, што не адбылося змястоўных зменаў выбарчага працэсу, рэкамендаваных АБСЕ і Венецыянскай камісіяй Рады Еўропы. Таму ЗША заклікаюць беларускія ўлады правесці сур'ёзную рэформу выбарчага заканадаўства і выбарчых працэсаў.

- Умацаванне беларускай дэмакратыі ўмацуе беларускі суверэнітэт і незалежнасць, якія Злучаныя Штаты безумоўна і цвёрда падтрымліваюць, і пракладзе шлях да ўмацавання двухбаковых сувязяў, - заяўляюць у Дзярждэпе.

Нагадаем, назіральнікі ад АБСЕ мяркуюць, што парламенцкія выбары ў Беларусі прадэманстравалі «поўную адсутнасць выканання дэмакратычных абавязацельстваў». Еўразвяз назваў мінулыя выбары страчанай магчымасцю. У Еўрапарламенце заявілі, што гэтыя выбары «ізноў былі азмрочаныя шэрагам злоўжыванняў і недахопаў».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках