25 красавiка 2024, Чацвер, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчу прыбыў танкер з амерыканскім звадкаваным газам для Украіны

4
У Польшчу прыбыў танкер з амерыканскім звадкаваным газам для Украіны
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Паміж Кіевам, Варшавай і Вашынгтонам дзейнічае мемарандум аб супрацоўніцтве ў газавай сферы.

У польскі ЗПГ-тэрмінал у Свінавусці ў аўторак прыбыло судна, якое перавозіла амерыканскі звадкаваны прыродны газ для Украіны.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на прэс-службу амбасады ЗША ва Украіне.

«Амерыканскаму звадкаванаму прыроднаму газу (ЗПГ) ва Украіне быць! Судна, якое перавозіла ЗПГ для Украіны, учора прыбыло ў тэрмінал ЗПГ Свінавусця (Польшча) у Балтыйскім моры - гэта яшчэ адзін крок у наданні дапамогі Украіне для дасягнення ёю энэргетычнай незалежнасці», - сказана ў паведамленні амбасады ЗША ва Украіне ў Twitter у сераду.

Нагадаем, Украіна, Польшча і ЗША нядаўна падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў газавай сферы.

Трохбаковае пагадненне прадугледжвае развіццё паставак амерыканскага звадкаванага прыроднага газу ў Польшчу і Украіну, выкарыстання ўкраінскіх падземных газавых сховішчаў (ПСГ) і ўладкаванне газавай інфраструктуры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках