29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандуючы ВМС Украіны аб вернутых караблях: Расейцы знялі нават плафоны, разеткі і ўнітазы

19
Камандуючы ВМС Украіны аб вернутых караблях: Расейцы знялі нават плафоны, разеткі і ўнітазы
ФОТА: КРЫМ. РЕАЛИИ

Караблі вернуцца ў краіну прыкладна праз 16 гадзін.

Вернутыя Расеяй караблі - малыя браняваныя артылерыйскія катэры «Нікапаль» і «Бярдзянск», і буксір «Яны Капу» падыходзяць да тэрытарыяльных водаў Украіны, паведамляе «Новое время».

Пра гэта ў каментары 4 каналу паведаміў камандуючы Вайскова-марскімі сіламі Украіны Ігар Варончанка.

Ён адзначыў, што падыдуць караблі прыкладна праз 16 гадзін.

«Ідзе буксіроўка, хуткасць вельмі маленькая. Яны сваім ходам не ідуць, расейцы іх загубілі. Паздымалі нават плафоны, разеткі і ўнітазы. Так што мы цяпер пакажам ўсяму свету варварскае стаўленне расейцаў», - заявіў Варончанка.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках