28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве забілі начальніка Цэнтра «Э» па Інгушэціі

У Маскве забілі начальніка Цэнтра «Э» па Інгушэціі
ІБРАГІМ ЭЛЬДЖАРКІЕЎ

На поўдні Масквы невядомы расстраляў дваіх мужчын.

На паўднёвым захадзе Масквы застрэлілі начальніка Цэнтра «Э» па Інгушэціі Ібрагіма Эльджаркіева, паведамляюць РБК і ТАСС са спасылкай на крыніцы. Афіцыйна гэтую інфармацыю не пацвярджаюць.

Эльджаркіеў загінуў на вуліцы Акадэміка Анохіна. Паводле звестак паліцыі, яшчэ адзін чалавек быў паранены. Тэлеграм-канал Baza паведамляе пра дваіх загінулых.

У студзені 2019 года ў Інгушэціі абстралялі аўтамабіль Ібрагіма Эльджаркіева. Падчас замаху кіраўнік Цэнтра «Э» не пацярпеў, але трое яго ахоўнікаў атрымалі траўмы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках