28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РБК: Вайскоўца тэрміновай службы, які расстраляў таварышаў у РФ, паставілі на варту насуперак загаду Мінабароны

РБК: Вайскоўца тэрміновай службы, які расстраляў таварышаў у РФ, паставілі на варту насуперак загаду Мінабароны
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Парушаны загад пра накіраванне тэрмінавікоў на доўгія задання.

Расстралялы таварышаў на службе расейскі тэрмінавік Раміль Шамсутдзінаў не павінен быў заступаць на варту, бо гэта з'яўляецца парушэннем загаду міністра абароны. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з вынікамі закрытай нарады ў Мінабароны паводле вынікаў расследавання надзвычайнага здарэння ў Забайкаллі.

Паводле звестак выдання, камандаванне вайсковай часткі ў пасёлку Горны парушыла спецыяльны загад міністэрства, які забараняе накіроўваць тэрмінавікоў на заданні даўжынёю большай за тры дні. Паводле гэтага загаду ў доўгіх заданнях могуць удзельнічаць толькі кантрактнікі.

У ходзе нарады міністр абароны Сяргей Шайгу рэзка раскрытыкаваў працу камандзіраў часткі ў Забайкаллі. «Гэта была не нарада, а разнос з боку Шайгу», – кажа крыніца пра мінулую нараду.

Паводле словаў крыніцы, міністр абароны загадаў увесці ў ваенкаматах паглыбленую дыягностыку псіхічнага здароўя прызыўнікоў, а таксама правесці праверку вайсковай часткі Забайкаллі. Ёю зоймецца Галоўная ўправа кантрольнай і нагляднай дзейнасці і Генштаб. Сем'ям загінулых і пацярпелых будзе аказаная дапамога.

Раней камісія Мінабароны пацвердзіла «міжасобасны канфлікт» і «псіхалагічную несумяшчальнасць» Шамсутдзінава з адным з афіцэраў. «Падвышаная псіхічная нагрузка, адчуваная вайскоўцамі падчас нясення вартавой службы, магла спрыяць пераходу міжасобаснага канфлікту да дзеянняў, якія прывялі да трагедыі», – паведамляе крыніца, знаёмая з папярэднімі высновамі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках