29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO прызнае космас сферай вайсковай дзейнасці

1
NATO прызнае космас сферай вайсковай дзейнасці
ЕНС СТОЛТЭНБЕРГ

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.

Міністры замежных спраў краін-сябраў NATO на пасяджэнні 20 лістапада прызнаюць космас адной з сфер вайсковай дзейнасці Альянсу.

Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі.

«У свеце, які хутка змяняецца NATO працягвае прыстасоўвацца да стратэгічных выклікаў. І заўтра мы зробім яшчэ адзін важны крок. Я чакаю, што міністры пагодзяцца прызнаць космас аператыўным напрамкам, разам з паветрам, сушай, морам і кіберпрасторай. Космас мае важнае значэнне для абароны і стрымлівання альянсу. Для ранняга папярэджання, сувязі і навігацыі», - сказаў Столтэнберг.

Ён адзначыў, што на арбіце Зямлі круцяцца блізу 2000 спадарожнікаў і прыкладна палова з іх належыць краінам NATO.

«Таму прызнанне космасу аператыўнай сферай стане відавочным знакам таго, што мы працягваем умацоўваць стрымліванне і абарону ва ўсіх сферах. Наш падыход будзе заставацца абарончым і цалкам адпавядаць міжнароднаму праву. NATO не мае намер размяшчаць зброю ў космасе. Але нам трэба забяспечыць правільную падтрымку нашых місій і аперацый», - дадаў генеральны сакратар.

Раней паведамлялася, што пастанова аб аб'яўленні космасу новай аператыўнай сферай абароны можа дапамагчы пераканаць Дональда Трампа ў тым, што NATO можа быць карысным хаўруснікам у стрымліванні росту Кітая як апанента і вайсковай сілы.

Хоць краіны NATO сёння валодаюць 65% спадарожнікаў у космасе, Кітай рыхтуе цэлыя сузор'я камерцыйных спадарожнікаў, якія могуць прапаноўваць паслугі ад высакахуткаснага інтэрнэту для самалётаў да адсочвання ракет і ўзброеных сіл на зямлі.

Кітай распрацоўвае зброю, якую ён можа выкарыстоўваць на арбіце, і стаў першай краінай, што высадзілася на адваротным баку Месяца летась.

Расея, некалі стратэгічны партнёр NATO, таксама з'яўляецца гульцом у космасе і з'яўляецца адной з нямногіх краін, здольных запусціць спадарожнікі на арбіту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках