28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятак і траяк

6
Пятак і траяк

Зноў беларускія топ-мэнэджары перад тварам «самага бесстаронняга ў свеце беларускага суда».

15 лістапада суд Першамайскага раёна Менска абвясціў прысуд паводле справы былых гендырэктара і намесніка гендырэктара ААТ «Менскі механічны завод імя С.І. Вавілава» - кіроўная кампанія холдынгу БелАМА», піша belgazeta.by.

Абодва топ-мэнэджары раней не былі судзімыя, яны цалкам прызналі віну і раскаяліся. Экс-гендырэктар Вячаслаў Бурскі (ч.3 арт.430 КК), які кіраваў прадпрыемствам з 1992 года, заявіў, што сумам хабараў не надаваў значэння і ўспрымаў іх як «падарунак за развязанне тэхнічных пытанняў у інтарэсах замежнага суб'екта гаспадарання». Ягоны намеснік Уладзімір Кіскін (ч.2 арт.430 КК), паводле абвінавачвання, з пачатку 2009 года да студзеня 2019-га прыняў ад гендырэктара ЗАТ «Аптрон-ІТ» (РФ) не менш за BYN22,2 тысячы за садзейнічанне ў падпісанні і выкананні ва ўстаноўленыя тэрміны дамоваў паміж заводам і ЗАТ у вырабе і пастаўцы камплектаў дэталяў комплексаў самаабароны. Падчас камандзіровак у Расею Кіскін прымаў ад сваіх контрагентаў хабары, а па прыбыцці ў Беларусь, згодна з дамовай з масквічамі, перадаваў дырэктару 25% атрыманага, пакінутым ж распараджаўся як хацеў.

Абодва фігуранты справы прызнаныя вінаватымі, ім прызначаныя адпаведна 5 і 3 гады пазбаўлення волі ў ВК узмоцненага рэжыму з забаронай на 5 гадоў займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады. Прысуд пакуль не набыў моцы і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках