24 красавiка 2024, Серада, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБФФ прасіла Федэрацыю Нямеччыне не пускаць на матч заўзятараў з «Пагоняй»

43
АБФФ прасіла Федэрацыю Нямеччыне не пускаць на матч заўзятараў з «Пагоняй»

Беларусы ўсё адно ўзнялі нацыянальныя сцягі на матчы Нямеччына - Беларусь.

Беларуская федэрацыя футбола ад імя яе старшыні Уладзіміра Базанава адправіла ў Федэрацыю Нямеччыны ліст з просьбай не пускаць заўзятараў на матч з бел-чырвона-белымі сцягамі і гербам «Пагоня».

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Belarusfoot.

Асабліва футбольныя чыноўнікі прасілі нямецкіх сцюардаў звяртаць увагу на гістарычны герб нашай краіны.

Адзначаецца, што такія лісты АБФФ піша не першым разам.

Нягледзячы на гэта, беларускія заўзятары ўсё адно трапілі на стадыён з нацыянальнай сімволікай.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках