25 красавiка 2024, Чацвер, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Польшчы: Мы хочам амбіцыйнага ЕЗ

Прэм'ер Польшчы: Мы хочам амбіцыйнага ЕЗ
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ
ФОТА: PAP/DAREK DELMANOWICZ

Еўразвяз павінен надаць суседнім краінам рэальную перспектыву сяброўства.

Пра гэта падчас інаўгурацыйнай прамовы ў Сейме Польшчы заявіў новапрызначаны прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на TVN24.

«Мы ўжо не жывем у часы бяспечнага дамінавання Захаду: на Далёкім Усходзе, Блізкім Усходзе і найбліжэйшым для нас усходзе ёсць міжнародныя гульцы, якія ахвотна выкарыстоўваюць слабасць Еўропы. Таму мы хочам амбіцыйнага ЕЗ - адкрытага да прыняцця новых чальцоў, адкрытага да Заходніх Балканаў. Калі мы не дамо суседнім краінам рэальнай перспектывы, то яе дадуць ім іншыя - Расея, Кітай, Турцыя, радыкальны іслам, і гэта ўжо адбываецца», - сказаў Маравецкі.

Прэм'ер-міністр таксама заявіў, што NATO з'яўляецца «наймагутнейшым вайсковым хаўрусам у гісторыі свету». Ён паабяцаў «процідзейнічаць» галасам некаторых лідараў, якія ставяць пад сумнеў артыкул 5 Вашынгтонскай дамовы або не выконваюць абавязацельстваў альянсу, гэта значыць, не марнуюць два адсоткі ВУП на абарону.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках