25 красавiка 2024, Чацвер, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Рэальная сітуацыя зняпраўджвае высновы Лукашэнкі

10
Леў Марголін: Рэальная сітуацыя зняпраўджвае высновы Лукашэнкі
ЛЕЎ МАРГОЛІН

Інвестар не прыйдзе ў краіну, дзе яго не абараняюць.

17 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што легітымнасць парламента ў Беларусі замежны бізнэс не хвалюе:

«Пляваць гэтаму інвестару, што тут будзе з парламентам у Беларусі. Ім патрэбны нармальны інвестыцыйны клімат. Назавіце хоць адзін выпадак, калі мы не абаранілі замежныя інвестыцыі... (Ім важна) не тое, як тут Лукашэнка сфармуе беларускі парламент».

Эканаміст Леў Марголін у каментары udf.by адзначыў, што адказам на заяву Лукашэнкі пра «абыякавы» настрой замежнага бізнэсу з'яўляецца рэальнае становішча спраў з інвестыцыямі.

«Калі б інвестарам было б сапраўды пляваць на тое, у якім стане знаходзіцца заканадаўчая ўлада ў краіне, праваахоўныя органы і судовая сістэма, то ў нашай краіне, каля адміністрацыі Лукашэнкі стаяла б чарга з бізнэсоўцаў, гатовых укласціся ў беларускую эканоміку. Але рэальная сітуацыя зняпраўджвае высновы Лукашэнкі. Інвестару зусім не пляваць на выбары і заканадаўчы орган. Кожнаму інвестару хочацца адчуваць сябе абароненым», - сказаў Марголін.

Эканаміст адзначыў: у сучасным свеце стаіць чарга не з інвестараў, а чарга з тых, хто хацеў бы прыцягнуць інвестыцыі. У такой сітуацыі бізнэс мае магчымасць выбіраць найлепшыя ўмовы, а беларускія ўлады іх прапанаваць не могуць.

Марголін не змог назваць замежных інвестараў, чые правы былі парушаны ў Беларусі.

«Самае цікавае, што нават калі б такіх выпадкаў не было, то наўрад ці б інвестары імкнуліся ў нашу краіну. Перш чым рызыкнуць і ўкласці асабістыя грошы, бізнэс ідзе ў МЗС сваёй краіны і просіць даць яму даведку пра сітуацыю ў іншай дзяржаве. А там яму скажуць: у Беларусі нібыта ўсё нармальна, але заканадаўства гэтай краіны не забяспечыць вам абарону. А акрамя таго, там заканадаўчая ўлада абсалютна падпарадкаваная выканаўчай, таму законы могуць прымаць у кожны момант без папярэджання - і нават прамінулай датай. Як правіла, такой характарыстыкі інвестару дастаткова, каб прыняць пастанову», - сказаў эканаміст.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках