20 красавiка 2024, Субота, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія самазанятыя не давяраюць дзяржаве

9
Беларускія самазанятыя не давяраюць дзяржаве
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Добраахвотна адлічваюць грошы на пенсію ўсяго 230 самазанятых чалавек у Беларусі.

Пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, піша kp.by.

Падчас прадстаўлення бюджэту Фонду сацыяльнай абароны на будучы год, міністр нагадала, што ў 2018 годзе быў прыняты ўказ, які прадугледжвае добраахвотны парадак выплаты самазанятымі страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва:

«Старасць ніхто не касаваў, яна абавязкова ва ўсіх нас наступіць. Маладое пакаленне павінна думаць, які ўзровень жыцця ў кожнага з нас будзе пры выхадзе на пенсію. Але, на жаль, добраахвотныя ўнёскі ў 2019 годзе зрабілі толькі 230 чалавек.

Мы будзем прадаўжаць тлумачальную працу. Гэта вельмі маленькая лічба, якая кажа пра тое, што пакуль моладзь не праяўляе цікавасці да добраахвотнага пенсійнага страхавання», - сказала Касцевіч.

Нагадаем, самазанятым дазволілі займацца бізнэсам без рэгістрацыі ІП. Унёскі ў ФСАН на пенсію хатнія манікюршчыцы, кандытары, рэпетытары і іншыя павінны рабіць самі за сябе, калі захочуць гэтага.

Мяркуючы з вынікаў, ахвотных выявілася няшмат, што і нядзіўна, улічваючы суму беларускай пенсіі і той факт, што пасля так званай пенсійнай рэформы разлічваць на яе ўжо могуць далёка не ўсе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках