19 красавiка 2024, Пятніца, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Расейскую тэхніку ў Сірыі закідалі кактэйлямі Молатава

6
Відэафакт: Расейскую тэхніку ў Сірыі закідалі кактэйлямі Молатава

Так курды сустрэлі вайсковы патруль РФ.

У Сірыі курды закідалі камянямі і бутэлькамі з запальнай сумессю бронеаўтамабіль «Тайфун» расейскіх акупантаў.

Пра гэта паведамляе турэцкае агенцтва Eha Media і публікуе відэазапіс інцыдэнту, піша sprotyv.info.

Інцыдэнт адбыўся падчас патрулявання расейскіх войскаў у раёне Айн-эль-Араб (арабская назва курдскай Кабані) на поўначы Сірыі. На кадрах відаць, як да бронеаўтамабіля падбягае група моладзі і кідае ў машыну бутэлькі. Бронеаўтамабіль загараецца і пачынае ад'язджаць, а нападнікі гоняцца за ім і кідаюць камяні.

Нагадаем, як паведамляла група ІС, аб пацярпелых расейскіх акупантах не паведамляецца. Мінабароны РФ пакуль інцыдэнт не каментаваў.

У міністэрстве абароны Турцыі паведамляюць, што патруляванне праводзілі супольна турэцкія і расейскія вайскоўцы. У ім былі задзейнічаныя чатыры аўто.

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, напад адбыўся пасля таго, як турэцкія вайскоўцы выкарыстоўвалі слезацечны газ супраць мясцовых жыхароў.

Нагадаем, як паведамляла група ІС, 6 лістапада на поўначы Сірыі ўжо быў такі інцыдэнт. Тады жыхары вёсак мясцовасці Кабані закідалі машыны супольнага расейска-турэцкага патрулявання камянямі і абуткам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках