20 красавiка 2024, Субота, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць насельніцтва Грузіі падтрымлівае дэманстрантаў

Большасць насельніцтва Грузіі падтрымлівае дэманстрантаў
ФОТА: JAMNEWS

Людзі дамагаюцца пераходу на цалкам прапарцыйную выбарчую сістэму.

Як паведамляюць "Навіны-Грузія", пра гэта сведчыць вынік апытання аўтарытэтнай амерыканскай няўрадавай арганізацыі IRI.

Раней партыя ўлады абяцала прыняць пераход на прапарцыйную выбарчую сістэму, аднак потым дэпутаты ад "Грузінскай мары" правалілі законапраект, што і прывяло да пратэстаў.

Паводле апытання, аб прапарцыйнай сістэме чулі 68% рэспандэнтаў. 78% з тых, хто чуў пра яе, заяўляюць, што падтрымліваюць прапарцыйную сістэму, 9% - супраць, а ў 13% няма пазіцыі ў гэтым пытанні. Такім чынам агулам больш за палову апытаных падтрымлівае змену выбарчай сістэмы.

58% апытаных заяўляюць, што пераход на цалкам прапарцыйную сістэму станоўча паўплывае на развіццё дэмакратыі ў Грузіі. На думку 9%, эфект будзе адмоўным. У 33% апытаных на гэтым этапе няма адказу на пытанне.

14 лістапада на праспекце Руставелі пад парламентам Грузіі пачаліся пратэсты. Галоўныя патрабаванні ўдзельнікаў акцый - гэта правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў паводле прапарцыйнай сістэмы, а таксама адстаўка ўрада і змяненне цяперашняга складу ЦВК.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках