25 красавiка 2024, Чацвер, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор перадумаў апратэстоўваць прысуд Змітру Паліенку

5
Пракурор перадумаў апратэстоўваць прысуд Змітру Паліенку
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: ПЦ «ВЯСНА»

Для палітвязня гэта стала поўнай нечаканасцю.

"Апеляцыйны пратэст, які быў пададзены на прысуд Менскага гарадскога суда, пракурорам адкліканы", - паведаміў Зміцер Паліенка сайту palitviazni.info.

Нагадаем, што Змітра Паліенку прызналі вінаватым у нібыта "асабліва злосным хуліганстве", яму вынеслі прысуд - тры гады "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову). Мінус год Змітру "скінулі" згодна з амністыяй, але яму прызначылі прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Тыдзень таму стала вядома, што пракуратура Менску абскардзіла вырак Менскага гарадскога суда ў Вярхоўны суд. У апеляцыйным пратэсце гаварылася, што прысуд у дачыненні да Паліенкі "з'яўляецца незаконным і павінен быць зменены ў сувязі з неадпаведнасцю прызначанага судом пакарання цяжкасці злачынства".

"Сёння, 19 лістапада, атрымаў ліст з Менскага гарадскога суда", - кажа Зміцер Паліенка.

У лісце паведамляецца, што "2019.11.11 года дзяржаўным абвінаваўцам - старшым пракурорам аддзелу пракуратуры г. Менска Каралём А. быў адкліканы апеляцыйны пратэст, пададзены 2019.11.04 года на прысуд Менскага гарадскога суда ад 2019.10.25 года ў крымінальнай справе паводле абвінавачвання Паліенкі Дзмітрыя Аляксандравіча ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.339 КК".

Зміцер Паліенка адзначае, што такі паварот падзей для яго - поўная нечаканасць.

"Не разумею аднаго: калі пракурор цяпер адклікаў пратэст, то навошта ён яго наогул падаваў?" - здзіўляецца актывіст.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках