29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сталіцы ДАІ спыніла Chrysler з дзіўнымі нумарамі

12
У сталіцы ДАІ спыніла Chrysler з дзіўнымі нумарамі
Фота: ГАИ

Аўто забралі для праверкі VIN.

У Менску інспектары спынілі аўтамабіль з дзіўным рэгістрацыйным знакам. Кіроўцу легкавушкі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, паведамілі ў ДАІ ГУУС Менгарвыканкама, паведамляе tut.by.

17 лістапада на вуліцы Свярдлова супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль Chrysler з нумарным знакам нявызначанага ўзору. Так як устанавіць сапраўднасць рэгістрацыйных знакаў і VIN-нумары кузава інспектары на месцы не змаглі, аўтамабіль адправілі на стаянку ў Ленінскае РУУС сталіцы.

На кіроўцу супрацоўнікі ДАІ склалі адміністрацыйны пратакол на падставе ч.6 арт.18. 12 КаАП Беларусі (Кiраванне транспартным сродкам з загадзя скрытым, падробленым (падкладзеным) або iншым чынам змененым рэгiстрацыйным (нумарным) знакам). Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу сумай ад дзесяці да дваццаці базавых адзінак.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках