25 красавiка 2024, Чацвер, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У наступным годзе з'явіцца ў продажы першы беларускі каньяк

40
У наступным годзе з'явіцца ў продажы першы беларускі каньяк
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Прадукт, хутчэй за ўсё, будзе прадавацца ў сетцы «Карона».

Адна з дзяржаўных беларускіх кампаній пачала вытворчасць каньяку, цалкам выкарыстаўшы мясцовыя рэсурсы. За мяжой замаўляюць толькі бутэлькі. Астатнія матэрыялы айчынныя, паведамляе officelife.media.

Вінаград вырашчаны на поўдні Беларусі. Прадукт настойваецца на шчэпках з беларускага дуба. Бочкі вытворца пакуль не выкарыстоўвае, бо выпускаецца каньяк шасцімесячнай вытрымкі.

Прадукт пакуль не паступіў у продаж, але ўжо атрымаў высокую ацэнку экспэртаў міжнароднага конкурсу «Залаты Келіх», які адбыўся днямі ў Менску. Як чакаецца, каньяк паступіць у раздробны гандаль у лютым 2020 года. Цяпер ідуць перамовы з сеткавай гандлю. Кошт на паліцах можа скласці ад 18 да 20 рублёў. Прадукт, хутчэй за ўсё, будзе прадавацца ў сетцы «Карона».

У журы конкурсу «Залаты Келіх» - экспэрты з Беларусі, Расеі, Вугоршчыны. Ацэньваў якасць прадукцыі і Пасол Ізраіля ў Беларусі Алон Шогам, які з'яўляецца не толькі дыпламатам, але і прафесійным дэгустатарам.

Сярод дэгустатараў была кіраўніца Усерасейскага навукова-даследчага інстытута харчовай біятэхналогіі, доктарка тэхнічных навук Ірына Абрамава.

Таксама, на думку экспэрта, Беларусь вырабляе добрыя пладовыя віны.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках