20 красавiка 2024, Субота, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бутусаў: Вяртанне ўкраінскіх катэраў для Пуціна - вымушаны крок

2
Бутусаў: Вяртанне ўкраінскіх катэраў для Пуціна - вымушаны крок
Юрий Бутусов

РФ пагражалі арыштам суднаў ва ўсім свеце.

Прэзідэнт РФ Пуцін вымушана пагадзіўся вярнуць Украіне караблі, захопленыя ля Керчанскай пратокі ў лістападзе 2018 года. Такое меркаванне выказаў 16 лістапада ў Facebook галоўны рэдактар "Цензор.НЕТ" Юрый Бутусаў, піша gordonua.com.

"Вяртанне катэраў для Пуціна - вымушаны крок. Пасля перамогі Украіны ў марскім судзе ў справе захопу катэраў і пасля прадаўжэння юрыдычнай працы Расію чакалі новыя прайграныя суды, вялікія санкцыі і штрафы, магчымыя арышты расейскіх суднаў ва ўсім свеце для забеспячэння ўкраінскага пазову. Калі б Украіна прадоўжыла юрыдычную вайну і не прымала захопленыя катэры, Расея была б пастаўленая ў складанае становішча", - напісаў ён.

Са слоў журналіста, пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка "ў свой час адмовіўся забіраць захопленыя старыя ўкраінскія караблі ў Крыме менавіта з мэтай захавання рычага ціску на РФ у міжнародных судах".

"Вяртанне захопленых катэраў можна разглядаць як крок насустрач Украіны ў дачыненні да РФ. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разлічвае на сустрэчныя саступкі РФ падчас сустрэчы ў нармандскім фармаце. Перш за ўсё Зяленскі чакае, што Пуцін нарэшце спыніць здзекавацца з сотняў украінскіх закладнікаў і палонных і пагодзіцца на абмен", - адзначыў Бутусаў.

Ён мяркуе, што "Украіна вельмі шмат зрабіла, каб вярнуць украінскіх грамадзян з палону, стаўкі вельмі высокія".

Паводле звестак Бутусава, караблі вернуць "не сёння".

25 лістапада 2018 года РФ абстраляла і захапіла ў Чорным моры катэры "Бярдзянск" і "Нікапаль", а таксама буксір "Яны Капу", якія вярталіся ў Адэсу пасля спробы прайсці праз Керчанскую пратоку ў Азоўскае мора. Расейскія сілавікі затрымалі 24 украінскіх маракоў, пазней іх арыштавалі ў крымскіх "судах" і перавезлі ў Маскву. Усім украінцам выставілі абвінавачванні ў незаконным перасячэнні мяжы РФ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках