29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ажароўскі пра аварыі на БелАЭС: Мы бачым толькі верхнюю частку айсберга

5
Ажароўскі пра аварыі на БелАЭС: Мы бачым толькі верхнюю частку айсберга

Пра што яшчэ маўчаць беларускія ўлады і «Расатам»?

Фільм-расследаванне Studio Х97 «Астравец смерці» пралівае святло на невядомыя факты аб будаўніцтве БелАЭС.

«Усё гэта разгільдзяйства на БелАЭС звязанае з «Расатамаўскай» асаблівасцю красці. У выніку наймаюцца нейкія субпадрадчыкі-халтуршчыкі, якія не могуць правільна разлічыць страхоўку і губляюць корпус ядзернага рэактара. А потым хлусяць, што ён саслізнуў на грунт», - заяўляе адзін з экспэртаў фільма-расследавання расейскі фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі.

Хлусіў аб корпусе рэактара і сам беларускі дыктатар, хоць яго ўжо павінны былі праінфармаваць, што напраўду было.

«Ты нам плёнку пакажы, раз ты ўжо такі ўвесь з сябе прэзідэнт, які ўсё ведае. Давай мы пераканаемся самі, што там адбывалася, і ці было спаўзанне корпуса рэактара - ці наадварот, было сур'ёзнае падзенне з паскарэннем. Але відэа не было выкладзенае на стол, а схаваны козыр - гэта наш козыр. Значыць, Лукашэнка хлусіў, а маюць рацыю тыя сведкі, якія казалі актывістам, што рэактар упаў з

7-метровай вышыні», - кажа Андрэй Ажароўскі.

«Мы не бачылі самыя сур'ёзныя інцыдэнты. Мы бачым толькі вяршыню айсберга. Гэтыя два інцыдэнты з рэактарамі, адзін з якіх выпусцілі, а другі аб слуп ударылі - гэта індыкатары таго, як на гэтай будоўлі усё адбывалася. І калі зазірнуць углыб, дазволіць людзям гаварыць, якія парушэнні былі дапушчаныя - то мы жахнуліся б», - упэўнены Андрэй Ажароўскі.

«Маё меркаванне: рызыка выбуху на БелАЭС большая, чым на іншых станцыях. Але мы вымушаныя назіраць, што адбудзецца. Усе мы апынуліся ў становішчы марскіх свінак падчас эксперыменту», - мяркуе экспэрт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках