19 красавiка 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнік спыніў Лукашэнку і задаў яму нязручнае пытанне

16
Назіральнік спыніў Лукашэнку і задаў яму нязручнае пытанне

Навошта беларусам такія «выбары»?

Перад тым як Лукашэнка атрымаў бюлетэнь на выбарчым участку №506, яго спыніў назіральнік Кірыл Гарошка, паведамляе «Радыё Свабода».

«У мяне было адзінае пытанне да Лукашэнкі. Я згадаў, што ў развітых дэмакратыях выбары - гэта інструмент змены ўлады, а якую функцыю выконваюць «выбары» ў Беларусі, пачынаючы з 2000 года?

Ён кажа: «Паслухай, выбары - гэта не абавязкова змена ўлады». І прывёў прыклад Расеі, прывёў прыклад Штатаў, што Трамп захоча застацца на другі тэрмін. А па-другое, ён кажа, што ў Беларусі выбары - гэта не змена ўлады, а выбар кірунку.

Я ўдакладніў: калі вы кажаце, што гэты выбар робім мы, то што вы маеце на ўвазе - народ, грамадзяне, або мы - гэта ўлада? Ён кажа, што перш за ўсё гэта грамадзяне, але ўлада тут адыгрывае ключавую ролю», - распавёў назіральнік.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках