24 красавiка 2024, Серада, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай нанёс магутны ўдар па «Сіле Сібіры»

7
Кітай нанёс магутны ўдар па «Сіле Сібіры»

Галоўны эканамічны праект Пуціна блізкі да правалу.

Усё выглядае так, што на словах амбіцыйны, а ў рэальнасці, вельмі затратны для Расеі газаправод «Сіла Сібіры» будзе зусім не патрэбны асноўнаму спажыўцу - Кітаю. Справа ў тым, што попыт на газ у Кітаі аказаўся істотна ніжэйшым за прагнозы ўрада, і на ўнутраным рынку ўзнік лішак прапановы, паведамляе Interfax Energy са спасылкай на топ-мэнэджараў энэргетычных кампаній КНР, піша sprotyv.info.

У 2020 годзе ён складзе блізу 9 млрд кубаметраў, прагназуе Sinopec - другая па аб'ёмах здабыча ў КНР нафтагазавая карпарацыя.

Пры мэце ўрада давесці долю спажывання газу да 10% (360 млрд кубаметраў у год) паводле вынікаў 2019 года попыт складзе блізу 305,9 млрд кубоў. Прапанова газу дасягне 315,2 мільярда кубаметраў, з якіх 9,7 млрд будуць прадстаўляць з сябе «лішак», вынікае з ацэнак Unipec (трэйдынгавымі падраздзялення Sinopec), якая першай з дзяржаўных карпарацый апублікавала прагноз на будучы год.

У наступным годзе, як лічыць кампанія, попыт вырасце да 335 мільярдаў кубаметраў, аднак прапанова - 344,6 млрд - зноў будзе вышэйшай. Лішак - 9,6 млрд кубаметраў - удвая перавысіць аб'ём, які па трубаправодзе «Сіла Сібіры» ў 2020 годзе мае намер паставіць «Газпром» (5 млрд кубаметраў).

Прапампоўка газу па трубаправодзе коштам 17 млрд даляраў пачнецца 20 снежня, а на праектную магутнасць - 38 млрд кубаметраў у год - ён павінен выйсці да 2024 года.

Пачатак паставак расейскага газу можа аказаць негатыўнае ўздзеянне на попыт, заявіў «Интерфаксу» Ван Хайянь, генеральны кіраўнік расейскага падраздзялення PetroChina International. «З пункту гледжання попыту Кітай усё яшчэ знаходзіцца ў сітуацыі нявызначанасці. Ёсць шмат перашкод, такіх як інфраструктура, прымальнасць кошту і замяшчэнне за кошт альтэрнатыўных крыніц энэргіі», - сказаў ён. «У некаторых рэгіёнах Кітая можа назірацца разавы недахоп у зімовы перыяд, аднак агулам прапаноў досыць, а вытворчасць газу на ўнутраным рынку, імаверна, істотна вырасце ў наступныя некалькі гадоў», - дадаў топ-мэнэджар.

У 2018 годзе Кітай здабываў 160,2 млрд кубаметраў газу, забяспечваючы блізу 56% унутранага спажывання. У 2019 годзе, паводле прагнозу міністэрства прыродных рэсурсаў КНР, здабыча вырасце да 174-175 млрд кубоў дзякуючы распрацоўцы сланцавых радовішчаў, па запасах газу ў якіх Кітай займае першае месца ў свеце (1,1 трлн кубаметраў).

Да 2040 кітайская здабыча падвоіцца - да 325 млрд кубаметраў на год, прагназуе Wood Mackenzie. Зрэшты, попыт на газ будзе расці яшчэ хутчэй: да 2030-га Кітай апярэдзіць па спажыванні ЕЗ (510 млрд кубаметраў), а да 2040-га яго газавы рынак будзе роўны палове Азіі (673 млрд кубаметраў).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках