20 красавiка 2024, Субота, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

30 гадоў «аксамітнай рэвалюцыі»: усё пачалося з дэманстрацыі студэнтаў

2
30 гадоў «аксамітнай рэвалюцыі»: усё пачалося з дэманстрацыі студэнтаў

Як гэта было ў Чэхаславаччыне.

У лістападзе 1989 года жыхары Чэхаславаччыны выйшлі на вуліцы з патрабаваннямі пакласці канец камуністычнаму рэжыму. Сёння чэхі зноў пратэстуюць, спрабуючы абараніць заваёвы «аксамітнай рэвалюцыі», піша выданне Deutsche Welle.

«Аксамітная рэвалюцыя» ў Чэхаславаччыне пачалася 17 лістапада 1989 года. У той дзень спецназ Чэхаславаччыны жорстка разагнаў дэманстрацыю студэнтаў, удзельнікі якой адхіліліся ад санкцыянаванага ўладамі маршруту і накіраваліся ў цэнтр Прагі.

Беспрэцэдэнтны гвалт і чуткі пра тое, што ў працэсе разгону быў нібыта забіты студэнт, у момант сталі імпульсам для антыўрадавых выступаў. Лідары неафіцыйных апазіцыйных груп стварылі палітычны рух «Грамадзянскі форум», 20 лістапада пражскія студэнты абвясцілі пра страйк, і ў першы ж дзень да яго далучыліся ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны.

Віт Паханка, які ў 1989 годзе вучыўся на пятым курсе Універсітэта Палацкага ў горадзе Аламоўцы, быў абраны чальцом камітэта для каардынацыі пратэстаў на сваім факультэце.

«Некаторыя з нас былі ўпэўненыя ў тым, што будуць выключаныя з універсітэта, а сёй-той, магчыма, нават апынецца ў турме», - распавядае Паханка. У той час ён планаваў скончыць універсітэт і адразу ж бегчы на Захад.

«У першы тыдзень пратэстаў былі моманты, калі мне станавілася сапраўды страшна», - узгадвае ён.

«Аксамітная рэвалюцыя»: як гэта было

«Аксамітная рэвалюцыя» паступова ўбіралася ў сілу: антыўрадавыя пратэсты з кожным днём становяцца ўсё больш жорсткімі, у краіне праводзіцца ўсеагульны страйк, Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Чэхаславаччыны сыходзіць у адстаўку. 29 снежня 1989 года ва Уладзіслаўскай зале праскага Граду праходзіць супольнае пасяджэнне абедзвюх палат Федэральнага сходу Чэхаславаччыны, на якім аднагалосна абіраюць прэзідэнтам Вацлава Гаўла - пісьменніка, драматурга і дысідэнта. Абранне Гаўла было апошнім акордам, якія скончылі больш чым чатыры дзясяцігоддзі камуністычнага праўлення ў Чэхаславаччыне.

Магдалена Платцава, у тыя гады вучаніца сярэдняй школы, была ў ліку ўдзельнікаў дэманстрацыі 17 лістапада, якую жорстка разагнала паліцыя, і выходзіла на акцыі пратэсту цягам наступных тыдняў.

«У 1989 годзе эканоміка развальвалася. Стан навакольнага асяроддзя быў катастрафічным - Чэхаславаччына была практычна атручаная, - узгадвае Магдалена. - І раптам з таталітарнай і закрытай наша краіна ператварылася ў краіну, дзе жыццё здабыло сэнс».

Тагачасны студэнцкі лідар Віт Паханка называе падзеі «аксамітнай рэвалюцыі» самым захапляльным часам ягонага жыцця.

«Мне было 23 гады, і ўсё было магчыма, - кажа ён. - Мы адчувалі пачуццё, падобнае на эйфарыю».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках