20 красавiка 2024, Субота, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон: Украіна выканала ўсе неабходныя ўмовы для нармандскага саміту

2
Макрон: Украіна выканала ўсе неабходныя ўмовы для нармандскага саміту
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН

Прэзідэнты Францыі і Украіны скаардынавалі падрыхтоўку змястоўнага напаўнення саміту.

Прэзідэнтам Францыі Эмануэль Макрон падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім заявіў, што Украіна выканала ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб саміт у нармандскім фармаце адбыўся. Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на прэс-службу Офіса прэзідэнта Украіны.

Адзначаецца, што падчас размовы лідары Украіны і Францыі таксама скаардынавалі падрыхтоўку змястоўнага напаўнення сустрэчы на вышэйшым узроўні.

«У выніку, усімі бакамі ўзгоднена дата яго правядзення - 9 снежня ў Парыжы», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, Зяленскі паінфармаваў Макрона пра актуальную сітуацыю на Данбасе. Макрон, са свайго боку, падкрэсліў, што Украіна можа і ў далейшым разлічваць на падтрымку Францыі ва ўсіх пытаннях.

Бакі таксама абмеркавалі эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін і дамовіліся працягнуць двухбаковы дыялог падчас афіцыйнага візіту прэзідэнта Францыі ва Украіну.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках