20 красавiка 2024, Субота, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты на плошчы: Як мінімум, хочам змяніць «прэзідэнта»

14
Студэнты на плошчы: Як мінімум, хочам змяніць «прэзідэнта»

Многія навучэнцы ВНУ падзяляюць гэтую пазіцыю.

Сёння ў Менску прайшла Сустрэча свабодных людзей.

На мітынгу было шмат моладзі. Студэнты распавялі журналістам, чаму яны прыйшлі на акцыю:

- Мы прыйшлі сюды, таму што жадаем перамен у нашай краіне і нам не ўсё роўна, што ў ёй адбываецца.

Што б нам хацелася змяніць? Ну, як мінімум «прэзідэнта». А таксама скасаваць смяротнае пакаранне.

Я не хачу, каб мяне прымушалі галасаваць датэрмінова і не пайду галасаваць, таму што гэта фальсіфікацыі. І мне гэта - не ўсё адно.

На жаль, у нашай краіне цяпер няма выбараў. Я не веру ў гэты працэс. Гэта - не ёсць сумленныя выбары. Я вучуся ў ВНУ і нас цяпер прымушаюць галасаваць датэрмінова. Я не буду гэтага рабіць, таму што я - за сумленныя выбары.

Тое, што кажуць улады - хлусня. Студэнтаў прымушаюць галасаваць, каб быў прыход і магчымасць фальсіфікаваць. Многія студэнты падзяляюць нашу пазіцыю. Нас насамрэч шмат.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках