26 красавiка 2024, Пятніца, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смелая дзяўчына на плошчы: Час мяняць лысую гуму!

15
Смелая дзяўчына на плошчы: Час мяняць лысую гуму!

Ва ўсіх атрымалася - і ў беларусаў атрымаецца.

Сёння ў Менску праходзіць Сустрэча свабодных людзей.

На мітынгу выступіла маладая дзяўчына, дачка бізнэсоўца:

- Мяне як беларуску, абурае такі факт: чаму нашу зямлю прадаюць арабам, туркам, кітайцам? Усе абгароджана, я не магу ў лес пайсці па грыбы. Таму што там арабы палююць. Хто даваў дазвол? Гэта - наша зямля!

Мяне як беларуску і дачку свайго бацькі абурае той факт, што майго бацьку, сумленнага бізнэсоўца, пасадзілі на 2,5 года. На судзе супраць яго сведчылі людзі, якіх ён у вочы не бачыў.

Я хачу змены гэтай улады. Саша, сыходзь! Гэта ўжо нікуды не варта, я не бачыла іншага прэзідэнта за сваё жыццё. І я прашу: не бойцеся! Яны нас баяцца. Нам кажуць - вы нічога не памяняеце. А мы - памяняем. Украінцы і армяне змаглі - і мы зможам! Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках