19 красавiка 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зяленскага пацвердзілі дату сустрэчы з Пуціным

10
У Зяленскага пацвердзілі дату сустрэчы з Пуціным

Сустрэча Нармандскай чацвёркі запланаваная на 9 снежня.

У Зяленскага афіцыйна пацвердзілі, што сустрэча лідараў Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі адбудзецца 9 снежня ў Парыжы.

Інфармацыю офіс прэзідэнта Украіны пацвердзіў у пятніцу ўвечары, піша «Европейская правда».

«Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Французскай Рэспублікі Эмануэлем Макронам. Сустрэча лідараў Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі ў Нармандскім фармаце адбудзецца 9 снежня. Падрабязнасці размовы - пазней», - паведамляецца на Facebook-старонцы офіса.

У пятніцу Елісейскі палац паведаміў, што сустрэча ў «нармандскім фармаце» на вышэйшым узроўні адбудзецца 9 снежня ў Парыжы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках