25 красавiка 2024, Чацвер, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст Артур Гаспаран заступіўся за Галкіна

9
Журналіст Артур Гаспаран заступіўся за Галкіна
ФОТА: ARTUR GASPARYAN/FACEBOOK

«Зарыпела прапагандысцкая машына».

Расейскі журналіст Артур Гаспаран падтрымаў шоўмэна Максіма Галкіна, якога ў Расеі раскрытыкавалі за заявы на адрас федэральных тэлеканалаў і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, піша «Гордон».

«Не Максім Галкін «змяніўся» і «асмялеў», нібыта раптам, «замахнуўшыся» на «руку, якая корміць». Гэта краіна змянілася (разам з праславутай «рукой, якая корміць») - драматычна і трагічна змянілася. Запаршывела. Падлізніцтвам і баязлівасцю прырасла за гады самадзяржаўнага ўзурпатарства. А Максім заўсёды быў такім. Іншым я яго не бачыў, не чуў і не памятаю...сатырык павінен высмейваць і выкрываць. Інакш ён не сатырык. Такімі былі і Мікалай Гогаль, і Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын, і Міхаіл Зошчанка, і Аркадзь Райкін, хоць часы і ў іх былі яшчэ тыя», - напісаў Гаспаран на сваёй старонцы ў Facebook.

Ён нагадаў, што за прэзідэнтам РФ Барысам Ельцыным пародыі і сатыра ўважаліся за норму, бо тады ў краіне была свабода слова.

«Былі і пацешныя інтэрмедыі Галкіна, і шэдэўры ад «Лялек»...шмат чаго было... А потым зноў прыйшлі несвабода і зомба-скрыня, дзе нібыта «няма цэнзуры» (а Галкін, маўляў, «паклёпнічае»), «смела» круціць нам цяпер атрутныя пародыі на [прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў бліскучым выкананні Аліка Балдуіна, а ўсякая пародыя або сатыра на Пуціна і ягоны рэжым, калі гэта, вядома, не «жарты» забітага КВНа, спараджаюць істэрыку, выццё і гаўканне агітпрапаўскіх мосек. Затрапяталася ўся прапагандонная машына, затрашчала, запыхкала, павеяла ад яе смярдзючым смуродам... Але, што цешыць – народ жа на канцэртах рагоча і пляскае ў ладкі», - адзначыў журналіст.

Ён назваў расейскіх прапагандыстаў «смуроднымі паслядоўнікамі інструкцый гэра Гебельса», а Галкіна - «сумленным, вясёлым, разумным, бясконца дасціпным, таленавітым артыстам».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках