29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Драгун: Запрашалі ў Расею, але застаюся ў БАТЭ

3
Станіслаў Драгун: Запрашалі ў Расею, але застаюся ў БАТЭ
Станіслаў Драгун

Беларускі футбаліст застаецца верным клубу з Барысава.

Паўабаронца БАТЭ і каманды Беларусі Станіслаў Драгун патлумачыў, чаму адхіліў прапановы ад клубаў расейскай прэм'ер-лігі і надумаў застацца ў БАТЭ.

- У гэтым чэмпіянаце ты забіў ужо 11 мячоў - для гульца цэнтра поля надзвычайны вынік. Цябе не запрашалі пагуляць за мяжой?

- Намёкі і размовы былі. Але пасля такога няўдалага для каманды сезона непрыгожа ў дачыненні да БАТЭ кудысьці ўцякаць і шукаць варыянты.

Усе думкі і сілы кінем на канцоўку гэтага чэмпіянату. Затым з чыстага ліста пачнём рыхтавацца да новага сезону, каб давесці усім, што ўсё, што адбывалася з камандай у 2019-м было выпадковасцю.

- Куды запрашалі?

- Усім добра знаёмая Расея. Прэм'ер Ліга. Тым больш мы перасталі лічыцца там легіянерамі. У бок беларусаў сталі глядзець больш пільна, - сказаў Драгун у інтэрв'ю прэс-службе Parimatch.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках