28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікі: У Менску на ўчастках адбываецца лухта

78
Назіральнікі: У Менску на ўчастках адбываецца лухта
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА «РАДЫЁ СВАБОДА»

Апошнія навіны пра фальсіфікацыі.

Рух «За свабоду» паведамляе, што іх назіральнікаў выдаляюць за тое, што тыя робяць сваю працу.

Падчас датэрміновага галасавання з выбарчых участкаў у Менскай Усходняй акрузе №107 выдалілі пяцярых назіральнікаў.

Яўгена Балтрамуна выдалілі за фота пломбы выбарчай урны, Уладзіміра Шылу – за размову з міжнароднымі назіральнікамі, Андрэя Рогава – за выклік міліцыі, Алега Корбана – на просьбу праўладных назіральнікаў, Ганну Толчыкаву – за перадачу інфармацыі пра фальсіфікацыі журналістам.

Ганну Толчыкаву выштурхнулі з участка з пагрозамі выклікаць міліцыю. Назіральніца ў першы дзень датэрміновага галасавання налічыла на ўчастку 30 чалавек, якія прагаласавалі, а ў канцы дня ў пратаколе з'явілася лічба 130, піша «Салідарнасць».

Назіральнікі руху зафіксавалі завышэнне яўкі выбарнікаў на пяці ўчастках акругі ў 3-4 разы. На 565 участку – фальсіфікацыя яўкі ў шэсць разоў!

На чатырох выбарчых участках назіральнікі выклікалі міліцыю, якая адмаўлялася выконваць службовыя абавязкі, пагражаючы прадстаўнікам руху «За свабоду» адміністрацыйнай адказнасцю за лжывае паведамленне.

Назіральніка руху Андрэя Рогава, які выкрываў фальсіфікацыі, пазбавілі акрэдытацыі за абразу старшыні камісіі.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» назіральнік растлумачыў, што назваў старшыню камісіі злачынцам і абвінаваціў яго ў парушэнні Крымінальнага кодэкса.

– Я яму казаў: ты будзеш сядзець у турме сёння ці заўтра, – сказаў Рогаў.

Назіральнік сам выклікаў міліцыю, прасіў, каб міліцыянты праверылі, ці была парушаная яўка ў 6,5 разоў. Паводле ягоных словаў міліцыянты сказалі, што вынікі праверкі паведамяць яму праз 10 дзён. Назіральніка гэта не задаволіла, бо праверку можна было зрабіць на месцы, а праз 10 дзён выбары скончацца. Рогаў напісаў заяву пра фальсіфікацыі выбараў у пракуратуру.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках