29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстоўцы ставяць намёты ля будынка парламента Грузіі

Пратэстоўцы ставяць намёты ля будынка парламента Грузіі

Галоўнае патрабаванне – прызначыць датэрміновыя парламенцкія выбары паводле прапарцыйнай сістэмы.

Удзельнікі акцыі пратэсту на праспекце Руставелі ў цэнтры Тбілісі разбіваюць палаткі, паведамляе «Грузія онлайн».

Перад будынкам грузінскага парламента прадаўжаецца масавая акцыя пратэсту, якая пачалася пасля таго, як дэпутаты правалілі галасаванне пра рэформу выбарчай сістэмы.

Галоўнае патрабаванне пратэстоўцаў – прызначыць датэрміновыя парламенцкія выбары паводле прапарцыйнай сістэмы. Удзельнікі акцыі сцвярджаюць, што не разыдуцца да таго часу, пакуль улады не пойдуць на саступкі.

Пераход на прапарцыйную сістэму быў адным з галоўных патрабаванняў удзельнікаў пратэстаў у чэрвені 2019 года ў цэнтры Тбілісі. Тады нефармальны лідар краіны і кіраўнік партыі «Грузінская мара» Бідзіна Іванішвілі паабяцаў выканаць гэтае патрабаванне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках